Аляксандра Лукашэнку чакаюць у Кіеве на Беларуска-украінскім эканамічным форуме, які адбудзецца 20-21 ліпеня.
Пра гэта Радыё Свабода паведамілі ў Гандлёва-прамысловай палаце Украіны.
На гэты форум запрошаныя кіраўнік Беларусі і прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.
Падчас эканамічнага форуму будуць абмяркоўвацца стан, перспектывы і прыярытэтныя накірункі беларуска-ўкраінскага эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.
Пакуль невядома, ці запланаваная сустрэча Лукашэнкі з прадстаўнікамі беларускай дыяспары.
Амбасадар Украіны ў Беларусі адзначыў, што падрыхтоўка візіту «ідзе вельмі добра і вельмі актыўна».
КА, belsat.eu