З павышэннем аплаты павінна павысіцца і якасць паслугаў, мяркуюць у Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Насельніцтва будзе цалкам аплачваць асноўныя камунальныя паслугі акрамя цеплазабеспячэння ўжо ў першым паўгоддзі 2018 году. Пра гэта заявіў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін на тэматычнай секцыі, якая прайшла ў міністэрстве ЖКГ.
«У першай палове наступнага году насельніцтва будзе ўносіць стоадсоткавую аплату па асноўных жыллёва-камунальных паслугах за выключэннем цеплазабеспячэння. З павышэннем аплаты павінна падвысіцца і якасць паслуг, і для гэтага нам трэба ўдасканаліць працу па шмат якіх напрамках», – адзначыў Анатоль Калінін.
Таксама ён звярнуў увагу на тое, што тарыфы на цеплазабеспячэнне ў сілу сваёй затратнасці будуць павышацца паступова ў залежнасці ад прыбыткаў насельніцтва.
Як будзе даражэць камуналка
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu, паводле БелТА