Віншаванне ад беларускіх ваяроў з Днём Волі!


Беларусы, што ваююць на Данбасе на баку Украіны, запісалі відэазварот-віншаванне з гадавінаю абвяшчэння БНР. «Ёсць надзея не тое, што Беларусь будзе вольнаю! Жыве Беларусь!» – звярнуўся да інтэрнаўтаў адзін з беларусаў.

Пасля віншавання сямёра добраахвотнікаў з аўтаматычнаю зброяй страляюць у паветра.

Беларусы ваююць ва Усходняй Украіне супраць прарасейскіх баевікоў у шэрагах добраахвотнікаў. У тым ліку ёсць група беларусаў, што ўтрымлівае пазіцыі ў вёсцы Пескі, што пад Данецкам. Відэа з віншаваннем было апублікаванае ў «Фэйсбуку» на профілі «Згуртаванне Патрыётаў».

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары