«Вельмі, вельмі моцная краіна»: Трамп задаволены вынікамі перамоваў з Расеяй


Прэзідэнт ЗША пазітыўна ацаніў вынікі візіту кіраўніка Дзярждэпартаменту Рэкса Тылерсана ў Маскву.

Тылерсан прыбыў у Расею, каб перадаць супольнае пасланне «вялікай сямёркі» Крамлю.

Прадстаўнік Злучаных Штатаў сустрэўся са сваім калегам Сяргеем Лаўровым.

«Было б цудоўна, каб наша краіна і NATO наладзілі кантакты з Расеяй. Цяпер мы не ладзім увогуле», – заявіў Трамп.

Расея – «моцная, вельмі, вельмі моцная» краіна, – адзначыў кіраўнік ЗША.

ЮВ, belsat.eu, паводле reuters.com

Стужка навінаў