Вашыя грошы з карткі можа скрасці... прадавачка (+ парады, як зберагчыся ад злодзея)


Менскай прадавачцы прынамсі 80 разоў удалося скрасці грошы з картак пакупнікоў ейнай крамы. Следчы камітэт перадаў матэрыялы ў пракуратуру.

Паводле следчых, цягам двух месяцаў: у траўні ды чэрвені 2014 году абвінавачаная крала рэквізіты з банкаўскіх картаў. Потым яна выкарыстоўвала іх для аплаты паслугаў у інтэрнэце. За гэта ёй пагражае ад двух да пяці гадоў пазбаўлення ці абмежавання свабоды.

Магчыма, што прадавачка падчас разліку сканавала карты пакупнікоў з дапамогаю адмысловай прылады, аднак следчыя не паведамляюць пра гэтыя акалічнасці злачынства.

Каб засцерагчыся, ад падобных злачынстваў, праваахоўнікі раяць прыняць некалькі захадаў:

  • усталюйце на картцы ліміт на здыманне грошаў і безнаяўны разлік;
  • падключыце паслугу СМС-паведамленняў аб транзакцыях;
  • падключыце паслуг 3D-seсure, праз якую вам на мабільны пры кожнай аплаце;
  • будзе прыходзіць адмысловы код пацверджання;
  • абмяжуйце спіс краінаў, у якіх можна карыстацца вашай карткаю.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў