Валер Білібуха прайшоў у Першамайскі сельсавет на сваёй акрузе ў выбарах у Бярозаўскім раёне.
«Супраць яго вылучалі ветэрынара, раёнка вяла кампанію паклёпаў, але сфальшаваць ня здолелі – у абедзвюх камісіях былі сябры БНФ. Падлік у раённай акрузе яшчэ ідзе», – напісаў Павел Севярынец.
Мужчына ўжо адпрацаваў адзін тэрмін дэпутатам сельскага савету і хоча працягнуць дэпутацтва, каб дапамагаць жыхарам роднай вёскі Кабакі і суседніх паселішчаў вырашаць надзённыя патрэбы вяскоўцаў, а таксама разам з мясцовымі рухаць змены да лепшага ва ўсёй краіне.
Выбары ў мясцовыя Саветы прайшлі 18 лютага. Паводле ЦВК, у іх былі абраныя 18 110 дэпутатаў. Ужо вядома, што ў Менскім і абласных саветах не будзе апазіцыі.
ДР belsat.eu