Беларускія ўлады запрасілі Папу Рымскага Францыска наведаць Беларусь. Пра магчымы візіт Папы карэспандэнт «Белсату» Алесь Сіліч паразмаўляў з палітолагам Валерам Карбалевічам.
«У Беларусі вялікая каталіцкая абшчына. Папа Рымскі яшчэ не быў у Беларусі, а ён нават наведвае краіны, дзе меншая каталіцкая абшчына. Але ёсць адна вялікая праблема: канфлікт з РПЦ. Расейскі патрыярх лічыць Беларусь кананічнай тэрыторыяй праваслаўя. Без згоды патрыярха Кірыла такі візіт адбыцца не можа. І Ватыкан не хоча праблемаў, і беларускія ўлады не хочуць канфлікту з кіраўніцтвам РПЦ», – мяркуе Валер Карбалевіч.
Больш глядзіце ў відэаматэрыяле.
ДР, belsat.eu