Ва Украіне збіраюцца ўвесці магчымасць пазбаўлення грамадзянства за сепаратызм


Адпаведную заканадаўчую ініцыятыву падтрымаў прэзідэнт краіны Пётр Парашэнка.

«Магу выказаць сваю пазіцыю як прэзідэнта: я лічу, што ва ўмовах вайны краіна павінна мець гэты інструмент. Буду прасіць народных дэпутатаў аб тым, каб яны разгледзелі такую ​​магчымасць і падтрымалі аўтараў петыцыі і прэзідэнта Украіны», – заявіў украінскі лідар.

Петыцыя з прапановай пазбаўляць грамадзянства Украіны за сепаратызм, размешчаная на сайце прэзідэнта Украіны, набрала ў лістападзе неабходныя 25 тысяч подпісаў. Пасля чаго дакумент трапіў на разгляд кіраўніка дзяржавы. Парашэнка адзначыў, што петыцыя ўжо накіраваная ў Вярхоўную Раду.

ЮВ, belsat.eu, паводле interfax.com.ua

Стужка навінаў