Ва Украіне былы баец батальону «Тарнада» застрэліў паліцыянта


Відэа забойства паліцыянта

У Дняпры зламыснік забіў жанчыну-паліцыянта.

І яшчэ аднаго праваахоўніка параніў.

25 верасня прыкладна а 9:40 побач з аўтавакзалам украінскага Дняпра нарад патрульнай паліцыі спыніў аўта «Citroen» за парушэнне правілаў дарожнага руху. Кіроўца аказаў супраціў паліцыянтам, застрэліўшы аднаго супрацоўніка і параніўшы іншага.

Пасля гэтага ўцёк на сваім аўце.

Праваахоўнікі ўвялі аператыўны план «Сірэна», каб знайсці забойцу.

Ім аказаўся былы баец роты спецпрызначэння МУС Украіны «Тарнада» Аляксандр Пугачоў, распавяла кіраўніца Нацыянальнай паліцыі суседняй краіны Хація Дэканаідзэ.

Пугачоў абвешчаны ў вышук па падазрэнні ў незаконным пазбаўленні волі альбо выкраданні асобы, стварэнні злачыннай арганізацыі ды гвалтоўным задавальненні палавой патрэбы «ненатуральным чынам».

Чытайце таксама >>> Беларускія добраахвотнікі стварылі ва Украіне Беларускую вайсковую раду

«Тарнада» – рота спецпрызначэння патрульнай службы міліцыі Луганскай вобласці, створаная 22 снежня 2014 года. Кіраўніка роты Руслана Анішчанку вайсковая пракуратура Украіны абвінаваціла ў тым, што з’яўляючыся камандзірам «Тарнада», ён стварыў злачынную групоўку, у склад якой уваходзілі прынамсі 20 асобаў. 17 чэрвеня мінулага года Анішчанку і яшчэ некалькі байцоў «Тарнада» арыштавалі, супраць іх завялі крымінальныя справы. У леташнім верасні ва Украіне затрымалі беларуса Данііла Ляшука (мянушка «Мадхахед»), якога назвалі «самым небяспечным і жорсткім байцом «Тарнада».

НМ, belsat.eu, паводле Espreso.tv

Стужка навінаў