215 гадоў таму, 31 ліпеня 1802 г., нарадзіўся Ігнат Дамейка – беларуска-чылійскі навуковец, ліцвінска-польскі дысідэнт. З гэтай нагоды кіраўнік МЗС Беларусі сустрэўся з нашчадкамі выбітнага ўраджэнца беларускай зямлі.
Падчас сустрэчы адбылася прэзентацыя беларускамоўнай версіі кнігі «Ігнат Дамейка: жыццё ў эміграцыі», якую напісала праўнучка Дамейкі Пас Дамейка (на фота).
Ва ўрачыстым мерапрыемстве ўзялі ўдзел нашчадкі Дамейкі з ЗША, Аўстраліі і Чылі, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.