Уладзімер Салаўёў: «Данбасу ніхто нічога не абяцаў... Дай дзярма, дай лыжку і навучы жэрці? Гэта нешта новенькае!»


Youtube-карыстальнік UА Channel размясціў на сваім канале выступ расейскага журналіста, падчас якога вядомы тэлевядоўца заявіў, што «Данбасу ніхто нічога не абяцаў». Дзе і калі быў зроблены запіс не паведамляецца.

«Данбасу, па-першае, ніхто не здраджваў, бо Данбасу ніхто нічога не абяцаў. Народ штосьці сабе прыдумвае… Пуцін сказаў, што мы не дадзім вырашыць канфлікт сілай – не дадзім. Пуцін сказаў, што мы не дапусцім гуманітарную катастрофу… Расея адпраўляе дзікую колькасць гуманітарных грузаў. Я канешне ўсё разумею, але сюды прыехала больш за мільён людзей з Данбасу і сярод іх палова мужыкоў, якія тут займаюцца невядома чым… Ну, бярыце ў рукі зброю і ідзіце сваю Радзіму адстойваць. Атрымліваецца, што вы хочаце каб за вас прыязджалі і паміралі… Гэта вашая Радзіма? Дай дзярма, дай лыжку і навучы жэрці? Гэта нешта новенькае!», – сказаў Уладзімер Салаўёў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў