Улады забаранілі Алексіевіч сустрэчу з землякамі


Шануюць ва ўсім свеце, а што на Радзіме? Дзень народзінаў сёння адзначае Святлана Алексіевіч, лаўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры за 2015-ты год. Пісьменніца хацела правесці гэты дзень на малой радзіме, сустрэўшыся з землякамі ў Гомлі і Капаткевічах, дзе яна вучылася ў школе. Але гэтыя планы давялося памяняць з-за мясцовых чыноўнікаў.

«На тле тых званкоў з усяго свету, што я сёння атрымліваю, мне прыйшоў ліст. Пішуць, што абласная бібліятэка адмовілася прымаць і я баюся, што ў капаткевіцкай школе ўзнікнуць праблемы. Радзіма пужае», – пракаментавала здарэнне пісьменніца.

Запрашэнні на сустрэчы Алексіевіч атрымлівае з усяго свету

Тыдзень таму яе імя выкарыстаў італьянскі журналіст, каб паказаць, як лёгка падмануць медыі – фальшывае паведамленне пра смерць лаўрэата Нобэлеўскай прэміі па літаратуры зʼявілася тады ў шэрагу ўплывовых медыяў. А ўлады Беларусі ў лепшым выпадку пісьменніцу не заўважаюць.

ГВ, «Белсат»

Стужка навінаў