Улады Самалі забаранілі святкаваць Божае Нараджэнне і Новы год


Генеральны дырэктар Міністэрства па рэлігійных справах патлумачыў журналістам, што такія святкаванні супярэчаць ісламскай культуры і могуць нашкодзіць мусульманскай грамадзе.

У Вярхоўным рэлігійным савеце Самалі заявілі, што немусульманскія святкаванні могуць справакаваць агрэсію ісламістаў з «Аш-Шабаб», звязаных з «Аль-Каідай».

Такім чынам, Самалі стала ўжо другой краінай з мусульманскай большасцю, дзе сёлета забаранілі адзначаць Божае Нараджэнне. Раней падобную забарону ўвёў Брунэй.

ЮВ, belsat.eu, паводле interfax.by

Стужка навінаў