Удзельніка «Маршу студэнтаў» аштрафавалі на 4,5 мільёны рублёў

video

Суд Маскоўскага раёну пакараў сацыяльнага актывіста Паўла Сяргея за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту студэнтаў супраць увядзення платы за пераздачу залікаў і іспытаў, якая адбылася ў Менску 2 снежня.

Працэс над хлопцам пачаўся яшчэ ўчора, але суддзя адклала разгляд справы на 23 снежня. Таццяна Матыль прызнала віну Паўла ў парушэнні ч.1 артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і пакарала штрафам у памеры 25 базавых велічынь. Маладзён паабяцаў абскардзіць рашэнне ў судзе вышэйшай інстанцыі.

Павал Сяргей – не адзіны каго пераследуюць за акцыю студэнтаў. Паводле праваабаронцаў «Вясны», пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні таксама склалі на Яўгена Амелькова і Глеба Вайкуля, якога на наступны дзень выклікалі на камісію ў дэканат факультэта.


2 снежня ў раёне сталічнай плошчы Незалежнасці прайшоў студэнцкі марш «Любоў і справядлівасць», арганізаваны рухам «Студэнты супраць». Сваёй акцыяй яны хацелі дабіцца ад кіраўніцтва ВНУ «адмены платных пераздачаў і адпрацовак», «спынення ціску на студэнтаў», «роспуску Асамблеі БДУ і стварэння новага органа студэнцкага самакіравання».

Глядзіце таксама>>> Праваабаронцы расцанілі перапісванне дадзеных на Маршы студэнтаў як псіхалагічны ціск

Марш студэнтаў у Менску скончыўся: затрыманняў не было, рэктар не з’явіўся. Папляскалі і разышліся

Новыя рэпрэсіі за «Марш студэнтаў»

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары