У Вярхоўнай Радзе прапануюць прысвоіць Міхаілу Жызнеўскаму званне Героя Украіны


Група народных дэпутатаў прапануе зрабіць выключэнне з закону, каб надаць званне Героя Украіны грамадзяніну Беларусі Міхаілу Жызнеўскаму.

Яны прапануюць звярнуцца з адпаведнай просьбай да прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.

Пра гэта гаворыцца ў законапраекце № 3432.

«Літаральна зараз, з атрыманнем згоды фракцыяў кааліцыі, падпісаны лідарамі фракцыяў закон аб ушаноўванні гераізму і самаахвярнасці героя Нябеснай сотні Міхаіла Жызнеўскага, і, адпаведна, я б папрасіў на гэтым тыдні ўнесці ў працэдуру і прагаласаваць», – заявіў аўтар ідэі, народны дэпутат Сцяпан Кубів.

Згодна з законапраектам, прапаноўваецца не ўжываць у стасунку да Жызнеўскага патрабаванне арт.6 закона «Аб дзяржаўных узнагародах Украіны» аб прысваенні звання «Герой Украіны» выключна ўкраінскім грамадзянам.

25-гадовы беларус Міхаіл Жызнеўскі загінуў 22 студзеня 2014 года ў выніку сутыкненняў з праваахоўнікамі на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве. Паводле афіцыйнай версіі, прычынай смерці Міхаіла Жызнеўскага сталі агнястрэльныя раненні. Герой Нябеснай сотні пахаваны 28 студзеня на могілках у вёсцы Сцяг Працы (Абрэзы), што на Гомельшчыне.

НМ, belsat.eu, паводле 112.ua, фота focus.ua

Глядзі таксама
Каментары