У Вялікай Брытаніі прадаецца беларуская журавіна (фотафакт)


Беларускі прысмак у адной з крамаў невялікага ўэльскага гораду Абёрстуіт знайшла мянчанка Дарʼя, якая ўжо некалькі гадоў не жыве на радзіме.

«Ягада расфасаваны ў невялікія акуратныя кантэйнеры па 200 грамаў. І каштуюць яны прыстойна нават па брытанскіх мерках – 2 фунта за ўпакоўку (4,76 рублёў). І на кожным кантэйнеры пазначана: краіна паходжання – Беларусь», – піша «Камсамольская праўда ў Беларусі».

Вырабляе і пастаўляе беларускія журавіны ў Брытанію ды не толькі прадпрыемства «Палескія Журавіны».

Журавіны – вельмі добры экспартны прадукт. Шмат ягад прадаецца беларускімі прадпрыемствамі ў Польшчу. На адным з сайтаў, дзе оптам набываюць прадукты, у тым ліку журавіны, можна налічыць 8 беларускіх прадпрыемстваў, якія займаюцца яе пастаўкамі за мяжу.

ДР belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары