Абодва былі параненыя. Аднаму куля трапіла ў галаву, другому – у грудзі.
Здарэнне мела месца яшчэ 27 жніўня, паведамляе СК.
Пасля заявы бацькоў у міліцыю хулігана затрымалі. Праваахоўнікі высветлілі, што 45-гадовы жыхар Віцебска злоўжываў алкаголем і ўжо не раз трапляў у міліцыю.
Паводле следства, мужчына ў абедзенны час выйшаў на гаўбец другога паверха сваёй кватэры і пачаў страляць з газабалоннага пісталета ў дзяцей.
Затрыманы заявіў міліцыянтам, што страляў па дзецях з акна і нібыта яны самі прасілі іх расстраляць. Аднак праверка паказала, што дзеці бавіліся каля дому зламысніка і вялі сябе прыстойна.
Пракуратура Віцебску распачала крымінальную справу за «асабліва злоснае хуліганства».
ДР belsat.eu