У Вільні савецкія скульптуры замянілі кветкамі


Ноччу ў сталіцы Літвы дэмантавалі 2 скульптуры – рабочых і ваенных, якія ўсталявалі ў 1952 г.

Паводле адміністрацыі Вільні, савецкія скульптуры, якія стаялі на пастаментах Зялёнага мосту, знаходзяцца цяпер у аварыйным стане. Мэр літоўскай сталіцы Рэмігіюс Шымашус прызнаўся, што рэстаўраваць іх не збіраецца. Пасля дэмантажу скульптураў рабочых і вайскоўцаў на іх месцы паставілі кветкі. Скульптуры сялянаў і студэнтаў плануюць дэмантаваць да 22 ліпеня.

ЮВ, belsat.eu, паводле: delfi.lt

Стужка навінаў