У Венесуэле пачаўся «прадуктовы апартэід»

video

Крама ў Каракасе, фота Reuters

Венесуэльскія ўлады спрабуюць падкупіць насельніцтва харчовым пайком.

Сацыялагічныя апытанні паказваюць, што адстаўку Мадура падтрымліваюць каля 90% венесуэльцаў. Большасць жыхароў абвінавачвае яго і ўлады ў дэфіцыце прадуктаў і лекаў, росце злачыннасці і гіперінфляцыі. Рэферэндум за сыход прэзідэнта не адбыўся, бо лаяльная да Мадура дзяржаўная выбарчая камісія заблакавала яго правядзенне.

На фоне гэтага ўрад запусціў ініцыятыву «CLAP», якая павінна дапамагчы яму заручыцца падтрыманнем насельніцтва. Шматлікім жыхарам Венесуэлы, якія соднямі стаяць у чэргах за самым неабходным, прадуктовыя наборы ад «CLAP» прынеслі пэўную палёгку.

Гэтага набору хапае ўсяго на некалькі дзён. Затое яго можна атрымліваць кожныя два тыдні і не трэба прысвячаць дні на пошукі прадуктаў, якіх у крамах вельмі мала, а цэны на іх вельмі высокія.

Напрыклад, на паліцах зноў зʼявілася сухое малако, але купіць яго могуць толькі забяспечаныя жыхары. У лістападзе гэтае малако каштавала 5 тысяч балівараў – гэта прыкладна пятая частка мінімальнай зарплаты ў Венесуэле. Набор «CLAP» важыць 14 кілаграмаў і каштуе 9 тысяч балівараў.

Цяжкі эканамічны крызіс закрануў усе сферы жыцця ў Венесуэле. Паводле дзяржаўнай статыстыкі, узровень смяротнасці на працягу першага года жыцця складае 18,6 на 1000 немаўлятаў, якія выжылі. Гэта вышэй, чым у Сірыі, дзе ўжо не першы год ідзе вайна: там, па дадзеных ЮНІСЕФ, гэты паказчык там роўны 15,4.

ДР belsat.eu паводле ft.com, vedomosti.ru

Глядзі таксама
Каментары