Сёння ўначы невядомыя абстралялі будынак “Кіеўгорбуду” з супрацьтанкавага гранатамёту. Пра гэта паведамляе hromadske.ua.
Як паведамляюць украінскія журналісты, пад абстрэл трапіў і рэстаран, які знаходзіцца побач. Тубус ад гранатамёту быў знойдзены праз дарогу ад абстралянага будынку. На зброі спілаваны серыйны нумар, таму высветліць паходжанне гранатамёту немагчыма.
На месца здарэння прыехала паліцыя. Паліцыя не дае ніякай дадатковай інфармацыі датычна інцыдэнту, пра пацярпелых таксама не паведамляецца.
ГА, belsat.eu