Жыхары прынамсі дзвюх гарадоў выйшлі 5 снежня на акцыі пратэсту і салідарнасці ў сваіх мікрараёнах.
Гэтак, у Горадні выйшаў на суботні марш мікрараён Альшанка.
Тут па вуліцах прайшлі каля двух дзясяткаў чалавек.
А ў Менску на шпацыр па сваім мікрараёне выйшлі да сотні жыхароў Сухарава.
Яны скандавалі «Жыве Беларусь!» і «Далучайся!».
Традыцыйна акцыі праходзяць таксама і ўвечары.
МГ belsat.eu
Напішы журналісту ліст
Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева («Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).
Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.
Куды пісаць:
Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.
Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.
Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.
Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!