У Стамбуле прайшоў марш жанчын


У сталіцы Турцыі сотні жанчын выйшлі на марш супраць гвалту і абмежаванняў у вопратцы.«Мы не будзем падпарадкоўвацца, маўчаць, баяцца. Мы пераможам праз супраціў», – скандаваў натоўп.

Жанчыны трымалі ў руках вешалкі з джынсовымі шортамі, якія некаторыя мужчыны называюць непрымальнай адзеннем.

Як паведамляе Reuters, у Турцыі павялічылася колькасць выпадкаў гвалту над жанчынамі з-за знешняга выгляду. Напрыклад, у чэрвені ў Стамбуле збілі дзяўчыну за тое, што яна насіла шорты падчас святога для мусульманаў месяцу Рамадан. Падчас маршу жанчыны неслі плакаты з заклікамі не чапаць іх адзенне.

 

КА, belsat.eu; фота – REUTERS/Murad Sezer 

Глядзі таксама
Каментары