У Стамбуле ўзброеныя нападнікі атакавалі клуб, шмат загінулых


Дапамога ахвярам узброенага нападу

Прынамсі 39 асобаў загінулі і каля 40 атрымалі раненні ў выніку нападу на начны клуб «Reina» у Стамбуле, у якім невядомыя зладзілі страляніну. Пра гэта паведаміў кіраўнік МУС Турцыі Сулейман Сойлэ.

Паводле яго, сярод загінулых – 16 замежнікаў. На дадзены момант паліцыя шукае нападніка.

Раней губернатара Стамбулу Васіп Шахін паведаміў, што адзін з загінулых быў паліцыянтам. Ён таксама назваў напад тэрактам.

Шахін дадаў, што панад здзейсніў адзін узброены чалавек у касцюме Санта-Клаўса. Раней медыі адзначалі, што нападнікаў было двое.

Клуб «Reina», на які быў здзейснены напад, знаходзіцца ў раёне Ортакёй. Паведамляецца, што ў момант нападу там знаходзіліся некалькі сотняў асобаў.

Турэцкі тэлеканал «NTV» адзначыў, што некаторыя наведнікі клубу ў паніцы скакалі ў Басфор, спрабуючы выратавацца.

Генеральнае консульства Беларусі ў Стамбуле правярае, ці ёсць сярод пацярпелых грамадзяне нашай краіны.

Глядзіце таксама >>> У Турцыі пасля няўдалага путчу арыштавалі або затрымалі 35 тысяч чалавек

НМ, belsat.eu, паводле BBC Russian, фотаздымак reuters.com

Стужка навінаў