У школьныя гады Аляксандр Лукашэнка стаяў на ўліку ў міліцыі


На Рэспубліканскім педсавеце Аляксандр Лукашэнка даў указанне міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу заняцца школьнай дысцыплінай і згадаў, што сам калісьці «ў дзіцячым пакоі міліцыі стаяў».

«Я быў цяжкім вучнем. Прызнаюся: у дзіцячым пакоі міліцыі на ўліку стаяў у пераходным узросце. І калі прыходзіла жанчына – капітан міліцыі, забыўся прозвішча, мне пальцам трэсла – у мяне сэрца ў пяткі сыходзіла. Хоць я быў нахабістым хлопцам», – цытуе Лукашэнку TUT.by.

На яго думку, дысцыплінай у школах павінна займацца МУС.

«Дысцыпліны ў школе не хапае. Трэба, Ігар Анатольевіч Шуневіч, падумаць і ў сваёй частцы папрацаваць з некаторымі вучнямі. Дзесьці нам трэба і міліцыю падключыць, каб дырэктару школы, настаўніку, класнаму кіраўніку дапамагчы, – адзначыў Лукашэнка, паведамляе БелТА. – Таму што ў нас у школе вольніцы вышэй даху: «Гэта я хачу… Маё дзіця будзе хадзіць у гэтым адзенні… А я пляваць хацела, што на Рэспубліканскім педсавеце скажуць».

Лукашэнка лічыць, што дрэс-код у школе павінен быць: «Дрэс-код павінен абавязваць: якая прычоска, якая адзенне. Яна павінна быць недарагая».

 

ІІ, belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары