У Салігорску затрымалі старшыню райвыканкаму


Аляксандр Рымашэўскі

Прэс-служба Міністэрства ўнутраных справаў паведаміла пра затрыманне старшыні Салігорскага райвыканкаму Аляксандра Рымашэўскага.

Чыноўніка затрымалі на месцы злачынства ў момант атрымання хабару ў памеры $ 2,7 тыс., напісана на сайце МУС.

Паводле дадзеных аператыўнікаў, старшыня Салігорскага райвыканкаму на працягу доўгага часу злоўжываў службовымі паўнамоцтвамі падчас вырашэння пытанняў па закупцы сродкаў абароны раслінаў, насення і запасных частак для сельскагаспадарчай тэхнікі арганізацыяў раёну.

Супраць Аляксандра Рымашэўскага распачалі крымінальную справу за «атрыманне хабару». Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

У МУС сцвярджаюць, што старшыня Салігорскага райвыканкаму сістэматычна атрымліваў хабар ад прадстаўнікоў камерцыйных структур за дапамогу ў першачарговым пагашэнні запазычанасцяў мясцовых аграпрадпрыемстваў за пастаўленую прадукцыю. Гэтая інфармацыя цяпер правяраецца.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў