У Салігорску актывісты раскрылі банду «інвалідаў»-папрашаек і «маці хворых дзяцей»

video

Махляры працавалі на «рыбных кропках» – каля буйных крамаў і пераходаў, выманьваючы грошы ў мінакоў. Затрыманыя чатыры асобы.

Актывісты суполкі «Салігорскія аўтамабілісты», вырашылі злавіць злачынцаў па гарачых слядах. Высветлілася, што «інваліды-вазочнікі» могуць хадзіць, дзяўчыны з партрэтамі хворых дзяцей не маюць да дзяцей ніякага дачынення.

Паводле адной з махлярак Марыі Раманьковай, за дзень такіх ахвяраванняў набягае да 4 мільёнаў рублёў.

«У дзяўчыны ёсць сваё дзіця, але ўжо няма бацькоўскіх правоў. Думаю, Машу многія пазнаюць і ў Менску. Яна стаяла з партрэтам хлопчыка з украінскага шпіталя», – распавёў пра Марыю Раманькову адзін з удзельнікаў суполкі.

Салігорскі суд прызнаў вінаватымі двух аферыстак за «дробнае хуліганства, звязанае з прыставаннем да грамадзянаў» забавязаўшы іх выплаціць штрафы ў памеры Br 540 тысяч. У дадатак да гэтага Марыя Раманькова атрымала штраф за «Прычыненне маёмаснай шкоды грамадзяніну ў выніку махлярскіх дзеянняў» – яшчэ Br 360 тысяч.

«Інваліды», у якіх не было дакументаў, пасля двух содняў у міліцыі адпусцілі. Паводле відавочцаў,  «хворыя» пасля арышту «вылячыліся» і перасоўваліся без вазкоў і дапамогі.

ДР, belsat.eu

фота vk.com/soligorsk_auto

Глядзі таксама
Каментары