Дзеці са Жлобіну ехалі адпачываць у Балгарыю. Фота і відэа з месца здарэння з’явіліся ў суполцы «Добры Жлобін» ва «УКантакце».
Аварыя здарылася 8 ліпеня позна ўвечары. Кіроўца не даў рады з кіраваннем, аўтобус вылецеў у кювет і перакулілася. У салоне знаходзіліся 50 чалавек – 43 дзіцяці і 7 дарослых.
Паводле папярэдняй інфармацыі, усе жывыя і цяжкатраўмаваных няма.
17 дзяцей і двух дарослых забралі ў шпіталь, але іх ужо выпісалі.
У каментары да фота напісана, што ў дзяцей забралі тэлефоны, каб ніхто не здымаў відэа і не рабіў здымкаў.
У відэа, якое зʼявілася пад допісам, жанчына кажа, што трэба выйсці ў інтэрнэт і паведаміць пра здарэнне. На гэта адзін з пацярпелых адказвае: усе бацькі ведаюць, што ўсе жывыя, бо ім ужо пазваніла «цёценька».
ДР belsat.eu