У РПЦ прысуд блогеру Руслану Сакалоўскаму назвалі «гуманным»


Прадстаўнік Рускай праваслаўнай царквы назваў прысуд блогеру «мяккім і гуманным» і параіў яму ўспрыняць прысуд як знак міласэрнасці.

«Мы спадзяемся, што гэтая асоба ўсё ж такі ўспрыме такі мяккі прысуд як, можа быць, знак таго, што ў гэтым свеце ёсць міласэрнасць і што ёсць крыніца гэтай міласэрнасці, Бог», – заявіў намеснік старшыні сінадальнага місіянерскага аддзелу Маскоўскага патрыярхату ігумен Серапіон.

Руслану Сакалоўскаму вынеслі прысуд за віртуальную гульню PokemonGo – 3,5 гады пазбаўлення волі ўмоўна, хаця пракурор прасіў рэальнага тэрміну. Маладзёна асудзілі паводле трох крымінальных артыкулаў. Сярод якіх – «абраза рэлігійных пачуццяў вернікаў».

Верх-Ісецкі суд пастанавіў, што Сакалоўскі адмаўляе «існаванне Ісуса Хрыста і прарока Мухамэда, чым парушыў Крымінальнае заканадаўства Расеі». Блогер не лічыць сябе вінаватым.

Справу блогера распачалі ў верасні летась пасля таго, як Сакалоўскі выклаў на сваім «Youtube»-канале, у якім ён ловіць пакемонаў у царкве. Акрамя гэтага роліка, у матэрыялах справы фігуруюць яшчэ восем відэа, у якіх, паводле экспертызы, блогер выказваў яўную непавагу да пачуццяў вернікаў.

ДР belsat.eu паводле РІА

Глядзі таксама
Каментары