У Расеі зрабілі больш жорсткія правілы нашэння георгіеўскіх стужак


Новыя забароны ўвялі напярэдадні 9 траўня. З новымі правіламі выступіў усерасейскі грамадскі рух «Валанцёры Перамогі», піша газета «Известия».

Паводле новых правілаў, стужку можна прымацаваць толькі на лацкане пінжака. Нельга чапляць яе на антэну аўтамабіля і на сумку, на галаву і ніжэй пояса.

Расейскія цэнтры, між іншага прарасейская арганізацыя «Русь маладая», будуць раздаваць стужкі ў Менску, Берасці і Гомлі.

З пачатку ваеннага канфлікту на ўсходзе Украіны георгіеўская стужка стала сімвалам акупацыі Крыму, а таксама прарасейскіх сепаратыстаў і агрэсіі ў Данбасе. Да нядаўняга часу ў Беларусі яе выкарыстоўвалі на афіцыйным узроўні падчас святкавання Дня Перамогі, аднак пазней замянілі.

Непасрэдна забараняць георгіеўскую стужку не сталі, і прапанавалі альтэрнатыву ў «добраахвотна-прымусовым» парадку: чырвона-зялёную стужку колераў дзяржаўнага сцяга з кветкаю яблыні, якая павінна сімвалізаваць травень, калі здабылі перамогу над фашысцкаю Нямеччынаю.

ДР belsat.eu паводле izvestia.ru

Стужка навінаў