У Расеі зачыніліся ўчасткі на выбарах Думы


Апошнімі зачыніліся ўчасткі ў Калінінградзе. Расейцы, якія знаходзяцца ў Заходняй Еўропе і Амерыцы, працягваюць галасаваць.

За выключэннем некалькіх здарэнняў, парламенцкія выбары ў Расеі, як і ў Беларусі тыдзень таму, прайшлі спакойна. «Медуза» падае, што толькі ў Крыме на некаторых участках знікла святло, паліцыя затрымала журналіста, якія выявіў парушэнні на выбарчым участку, а дагестанскім вёсцы Гоцатль на ўчастку адбылася бойка, у выніку якой знішчылі каля двух тысяч бюлетэняў. Наступствы здарэння захаваныя на відэа.

Паводле папярэдніх звестак, у Маскве на ўчасткі прыйшло ў два разы менш выбарнікаў, чым на мінулых парламенцкіх выбарах.

Грамадзяне Расеі, якія знаходзяцца за мяжой (напрыклад, у ЗША), праз розніцу ў часе яшчэ могуць узяць удзел у выбарах.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары