У Расеі прадаюць дзіцячыя ложкі стылізаваныя пад зенітны ракетны комплекс «Бук-М1»


Менавіта з такога «Буку» 17 ліпеня 2014 года над Данбасам збілі самалёт «Boeing 777» кампаніі «Malaysia Airlines», які ляцеў з Амстэрдаму ў Куала-Лумпур. У выніку трагедыі загінулі 298 асобаў.

«Ракетныя-ложкі» для дзяцей прадаюцца ў Магнітагорску (Чэлябінская вобл.) у мясцовым гандлёвым цэнтры «Фабрикантъ» і на сайце мебельдеткам.рф.

28 верасня Міжнародная следчая камісія прадставіла даклад, у якім гаворыцца, што малайзійскі «Боінг» быў збіты з ЗРК «Бук» з тэрыторыі, якая знаходзілася пад кантролем прарасейскіх сепаратыстаў.

Паводле камісіі, «Бук» прыехаў у Данбас з Расеі, а пасля крушэння летака вярнуўся на тэрыторыю РФ.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў у інтэрвʼю Бі-Бі-Сі заявіў, што даклад камісіі нельга лічыць «канчатковай праўдай». На пытанні аб тым, ці прызнае Расея, што «Бук» прыбыў у Данецкую вобласць з яе тэрыторыі, Пяскоў не адказаў. Міністэрства абароны РФ сцвярджае, што расейскія «Букі» ніколі не перакрочвалі мяжу з Украінаю.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары