У Расеі аўта на беларускіх нумарах урэзалася ў каток. Кіроўца загінуў


Смяротны выпадак з удзелам беларуса здарыўся на трасе Масква-Тамбоў.

SEATам з беларускімі рэгістрацыйнымі знакамі кіраваў 29-гадовы мужчына. Ён не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і ўрэзаўся ў дарожны каток. Кіроўца памёр на месцы. Пра выпадак паведаміла Арлоўскае ДІБДР.

Стужка навінаў