У Расеі актывіста аштрафавалі на амаль $ 5 тысяч за шпацыр у масцы Пуціна

video

Рамана Раслоўцава неаднаразова затрымлівалі за шпацыры ў масцы Пуціна. Фота openrussia.org

Цвярскі раённы суд аштрафаваў на 300 тысяч расейскіх рублёў (каля $ 4,7 тыс) актывіста Рамана Рослоўцава, які 5 кастрычніка быў затрыманы на Краснай плошчы ў масцы прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

Рослаўцаў абвінавачваўся паводле артыкулу «паўторнае парушэнне ўсталяванага парадку арганізацыі альбо правядзення публічнага мерапрыемства» (ч. 8 арт. 20.2 Кодэксу адміністратыўных парушэнняў Расеі).

Рамана Рослаўцава неаднаразова затрымлівалі ў Маскве ў масцы, якая паказвае Уладзіміра Пуціна, і з плакатам «Не баюся 212.1» (маецца на ўвазе артыкул Крымінальнага кодэксу РФ «неаднаразовае парушэнне ўсталяванага парадку арганізацыі альбо правядзення мітынгу»).

У чэрвені Рослаўцаў арыштаваны міліцыяй за паўторнае парушэнне арганізацыі акцыі, збег з будынку Маскоўскага гарадскога суда. На наступны дзень ён здаўся паліцыі.

У жніўні стала вядома, што Раман Рослаўцаў папрасіў палітычнага прытулку ва Украіне і нават атрымаў згоду. Украінскія медыі паведамлялі, што Рослаўцаў выказаў жаданне служыць у Нацыянальнай гвардыі Украіны або ў добраахвотніцкай батальёнах. У верасні ён быў зноў затрыманы ў Маскве з плакатам супраць артыкулу 212.1 КК РФ.

МЯ, паводле ovdinfo.org

Глядзі таксама
Каментары