Выстава прысвечаная тэме цэнзуравання ў сучасным мастацтве.
Арганізатары паспрабавалі паказаць наведнікам працы аўтараў з Расеі, Беларусі, Украіны, Вялікай Брытаніі, якія перажылі цэнзуру і прайшлі самацэнзуру пра боязь той жа цэнзуры, а таксама страху пераследу з боку мясцовай улады, рэлігійных фанатыкаў, а часам, нават наўмысна адцэнзураваныя, як у праекце «Выстава ў шафе», якую таксама можна ўбачыць у Менску па адрасе Кастрычніцкая 16.
Міжнародны праект «Як бы чаго не здарылася» пачаўся з адкрыцця выставы ў Вялікай Брытаніі.
Адкрыццё выставы пачалося з перформансу «Дзеля вашай бяспекі», падчас якога наведнікам звязвалі вяроўкамі рукі, а «ахоўнік» з рупарам тлумачыў прысутным, што гэта робіцца дзеля іх уласнай бяспекі, мастацтва ды свабоды творчасці.
Выстава працягнецца да 26-га кастрычніка.
Вячаслаў Радзіміч, belsat.eu