У Польшчы статуя Ісуса пачала раздаваць інтэрнэт


На статуі Хрыста ў Сьвебодзіне на захадзе Польшчы з’явілася апаратура для забеспячэння інтэрнэтам мясцовай парафіі. Але не толькі.

Газеце «Fakt» удалося з дапамогай дрону атрымаць здымкі галавы фігуры Ісуса з вышыні птушынага палёту, а таксама знайсці ўладальнікаў перадатчыкаў. Ім аказаўся інтэрнэт-правайдэр.

«Гэта была прапанова святара, які хацеў забяспечыць усю парафію маніторынгам, – кажа прадстаўнік фірмы. – Сігнал з галавы Ісуса мы, аднак, высылаем і іншым кліентам».

Паводле фірмы, абсталяванне ўсталяванае законна.

Пазалочаная карона статуі мае памер 3,5 метра ў дыяметры і каля 3 м у вышыню. Фота – Robert Neumann / FORUM

Фігура Цара Хрыста ў горадзе Сьвебодзін на захадзе Польшчы – найвялікшы ў свеце помнік Ісуса. Агульная вышыня помніка разам з насыпам – 52 метры (то бок, на 12 метраў болей, чымся вышыня Хрыста-Збаўцы ў Рыа-дэ-Жанэйра).

ДД

Стужка навінаў