На Неўскім праспекце ў паўночнай сталіцы Расеі прайшла акцыя, прысвечаная імкліваму абясцэньванню расейскай валюты. Сімвалічны расейскі рубель у труне пранеслі па Пецярбургу ды апусцілі ў Няву.
«Рубель сплыў» – сказалі ў прэс-службе руху «Весна», актывісты якога зладзілі акцыю. «Мы хацелі звярнуць увагу на рэзкае падзенне рубля, якое, на нашу думку, з’яўляецца вынікам палітыкі расейскіх уладаў», – працытаваў прадстаўніка руху сайт dp.ru.
Нягледзячы на стабілізацыю коштаў на нафту, расейскі рубель працягвае падзенне. За $ 1 цяпер даюць Ru 54 расейскія рублі, хоць яшчэ год таму $ 1 каштаваў менш за 33 Ru паведамляе lenta.ru.
Як адзначае выданне, намеснік старшыні Савету Федэрацыі Яўген Бушмін зрабіў прагноз, што долар можа падаражэць і да Ru 75, у выпадку значнага падзення коштаў на нафту.
МЯ, belsat.eu, паводле dp.ru, lenta.ru.