У наступным годзе будзем працаваць на 19 гадзінаў менш


Міністэрства працы і сацыяльнай абароны зацвердзіла разліковыя нормы працоўнага часу на 2017 год. Адпаведны дакумент быў апублікаваны 12 кастрычніка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У наступным годзе разліковая норма працоўнага часу на 2017 год пры поўнай норме працягласці для пяцідзённага працоўнага тыдня з выходнымі днямі ў суботу і нядзелю складзе не больш за 2019 гадзінаў (2038 у 2016 годзе), для шасцідзённага працоўнага тыдня з выхадным у нядзелю – не больш за 2021 гадзіны (2044 у 2016-м).

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары