У Менску жыллёвае будаўніцтва скарацілася на 35 %


За 5 месяцаў 2016-га ў сталіцы пабудавалі 2622 новыя кватэры. Увялі ў эксплуатацыю 184 тыс. м² жылля. Гэта на 35 % менш, чымся ў мінулым годзе.

Паводле галоўнага статыстычнага ўпраўлення Менску, для грамадзянаў, якія стаяць на ўліку на паляпшэнне жыллёвых умоваў, увялі ў эксплуатацыю 54 тыс. м² жылля.

ЮВ, belsat.eu, паводле belapan.by

Глядзі таксама
Каментары