У Менску раварыст напаў на сямейную пару. Цяпер яго шукае міліцыя


ravaryst

Фота падазраванага

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Першамайскага РУУС сталіцы шукаюць падазраванага ў хуліганстве.

Інцыдэнт здарыўся яшчэ 12 верасня, каля 18:10. Мужчына, які рухаўся на ровары, здзейсніў хуліганскія дзеянні ў адносінах да грамадзяніна, які разам з жонкай выходзіў з падземнага пераходу станцыі метро «Парк ім. Чалюскінцаў», паведамляюць міліцыянты. Раварыст агучыў прэтэнзіі наконт таго, што муж з жонкай не глядзяць па баках і падчас славеснага канфлікту нанёс мужчыне некалькі ўдараў па твары.

Чытайце таксама >>> Суд прызнаў раварыста вінаватым. Пакаранне – 2 гады пазбаўлення волі

Прыкметы падазраванага: на выгляд 30-35 гадоў, шчыльнага целаскладу. Быў апрануты ў бейсболку чорнага колеру, чырвоную саколку, шорты чорнага колеру. Рухаўся на ровары «Stels» сіняга колеру.

Калі вы нешта ведаеце пра хулігана, то міліцыя просіць вас паведаміць пра гэта ў Першамайскае РУУС Менску асабіста альбо па тэлефонах: 8-029-668-99-92, 8-017-285-74-12.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары