Суд прызнаў раварыста вінаватым. Пакаранне – 2 гады пазбаўлення волі


Суд вырашыў даць Дзмітрыю Паліенку 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкаю на 2 гады.

Яго таксама будуць прымусова лячыць ад алкагалізму. Раней хлопец стаяў на ўліку ў нарколага. Паліенку выпусцілі з судовай залі. Яго сустрэлі сябры з тортам з сімвалам анархіі.

Дзмітрыя Паліенку абвінавачвалі ў «гвалце або пагрозе гвалту супраць працаўніка міліцыі». У канцы жніўня яму дадалі абвінавачанне ў распаўсюдзе парнаграфіі.

Суд прызнаў Паліенку вінаватым па абодвух артыкулах.

29-га красавіка маладзёна жорстка затрымалі на акцыі раварыстаў «Крытычная маса».

https://www.youtube.com/watch?v=fc1VSDD3TeU

Нагадаем, што 29 красавіка каля 35 чалавек сабралася каля Опернага тэатру, каб праехаць па горадзе на роварах і заявіць пра правы раварыстаў на дарозе. На месцы збору былі заўважаныя 10 міліцыянтаў у цывільным, чатыры АМАПаўцы.

Ужо на дарозе раварыстаў падрэзаў бардовы мікрааўтобус, адтуль выскачылі супрацоўнікі АМАПу, якія затрымалі шэсць чалавек, у тым ліку і назіральніка БХК. Маладых людзей закінулі ў аўтобус тварам у падлогу, наносілі ім удары ў жываты і па тварах.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары