У Менску на дрэвах развесілі акрываўленую бялізну (ФОТА)

Фота

Актывісты развесілі адзенне ў парку Горкага ля ўваходу. На сямі дрэвах вісіць разарваная жаночая бялізна са слядамі крыві (альбо чырвонай фарбы) і адна мужчынская кашуля.

Да адзення прышпіленыя паперы, на якіх напісана «Міліцыя цябе не абароніць!», «Кожная трэцяя беларуска падвяргаецца фізічнаму гвалту», «Кожнае чацвёртае жаночае самагубства ў РБ – следства гвалту ў сям’і» і гд. У канцы кожнага сказа гэштэг са словазлучэннем «традыцыйная сям’я».

Пад дрэвамі раскіданыя лістоўкі для ахвяраў хатняга гвалту з нумарамі тэлефонаў арганізацыяў, якія дапамагаюць жанчынам у крызісных сітуацыях.

«Мы не маем дачынення да акцыі, але ўсцешаныя, што праблемай гвалту над жанчынамі зацікавіліся звычайныя людзі, якія пачынаюць задумвацца над гэтай праблемай. Мы ўдзячныя і падтрымліваем тых, хто гэта зарганізаваў. Думаю, повад акцыі – гэта »чорная пятніца«, калі выконваючы абавязкі прэзідэнта Беларусі раскрытыкаваў законапраект аб супрацьдзеянні хатняму гвалту», – распавялі belsat.eu у арганізацыі «Радзіслава», якая дапамагае ў сітуацыях хатняга гвалту.

5 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў законапраект аб супрацьдзеянні хатняму гвалту – паводле яго, гэта ўсё «дурасць, узятая перш за ўсё з Захаду».

Лукашэнка распавёў, што біў свайго сына Віктара

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары