У Менску ДАІшнікі пусціліся ў пагоню за п’яным кіроўцам, які вёз у багажніку пасажыра


П’яны кіроўца спрабаваў уцячы ад працаўнікоў ДАІ, але ўрэзаўся ў святлафор.

Інцыдэнт здарыўся 17 ліпеня, паведамляе ДАІ Фрунзенскага раёну Менску.

«Праязджаючы ў раёне перасячэння вуліц Адзінцова і Скрыпнікава, патрульны нарад заўважыў, што спынілася машына, а на краі багажніка, крышка якога была адкрытая, сядзіць чалавек. Супрацоўнікі вырашылі падʼехаць і даведацца, што здарылася. У сваю чаргу «пасажыр», які ўбачыў праваахоўнікаў, закрыў багажнік і стаў уцякаць, а кіроўца «BMW» націснуў на газ», – распавялі ў ДАІ.

Пачалася пагоня. Патрабаванні спыніцца кіроўца «BMW» праігнараваў. На перасячэнні вуліц Скрыпнікава і Сухараўскай кіроўца не справіўся з кіраваннем і наехаў на святлафор. Пасля гэтага яго затрымалі.

Выявілася, што за стырном быў хлопец 1991 года нараджэння, які быў п’яны. За шэраг парушэнняў правілаў дарожнага руху ў адносінах да маладога чалавека склалі шэсць пратаколаў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «Менск-Навіны»

Тэгі: ,
Глядзі таксама
Каментары