У менскім метро замест праязнога можна будзе выкарыстоўваюць банкаўскую карту


Першы турнікет з’явіцца на станцыі «Плошча Леніна».

У аўторак з абеду Менскі метрапалітэн пачнецца тэставанне сістэмы аплаты праезду бескантактнымі картамі непасрэдна на турнікеце.

Першы такі турнікет зʼявіцца на станцыі «Плошча Леніна» з боку гандлёвага цэнтру «Сталіца».

Паводле прэсавае службы метро, укараненне сістэмы бескантактавых плацяжоў «значна павысіць культуру абслугоўвання пасажыраў падземкі».

«Праект – чарговы крок у праграме развіцця сучасных перспектыўных тэхналогіяў у Менскім метро», – заяўляе прэс-служба.

ДД

Стужка навінаў