Актывісты з арганізацыі «Ukrainian Patriots» на Масленіцу спалілі пудзіла экс-прэзідэнта Украіны. У дні свята прыпадае гадавіна ягоных уцёкаў у «братэрскую» краіну.
Нядаўна Януковіч у эфіры «Першага каналу» заявіў, што мае намер вярнуцца ва Украіну і ўзначаліць пратэсты, каб «палегчыць жыццё народу і спыніць вайну».
Маладыя людзі ў чорных масках заявілі, што гатовыя годна сустрэць збеглага кіраўніка дзяржавы на радзіме.
«Няхай ведае кожная крамлёўская жывёліна, што Марыупаль – гэта Украіна», – дадалі яны.
ДР, belsat.eu