У Мар’інай Горцы затрымалі журналістаў. Міліцыя забрала «на экспертызу» карту памяці


Незалежных журналістаў Аляксандра Баразенку і Аркадзя Несцярэнку затрымалі падчас здымкаў каля вайсковай часткі ў Мар’інай Горцы, дзе праходзяць службу жаўнеры 5 брыгады спецназу (у мінулым адна з найлепшых вайсковых базаў Галоўнага выведчага ўпраўлення СССР).

Затрыманне адбылося каля 14-й гадзіны ў Мар’інай Горцы (Менская вобласць. Міліцыянты склалі пратаколы апытання і забралі карту памяці на «на экспертызу». Супрацоўнікі аддзялення міліцыі паведамілі журналістам, што цягам 10 дзён будзе праверана ўсё, што яны наздымалі.

«Міліцыянты сказалі, што нас можа чакаць крымінальная справа, але па якім артыкуле не паведамілі, а пасля адпусцілі», – распавёў belsat.eu Аркадзь Несцярэнка.

У часы СССР вайсковая частка ў Мар’інай Горцы лічылася адной з найлепшых базаў падрыхтоўкі разведчыкаў.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

Нагадаем, што днём раней у Рэчыцкім раёне (Гомельская вобл.) затрымлівалі на дзве гадзіны незалежных журналістаў Кастуся Жукоўскага і Наталлю Крывашэй.

ЮВ, belsat.eu, паводле baj.by

Стужка навінаў