У Магілёве зноў апаганілі помнік габрэям-ахвярам нацызму


Фота: vk.com/ilovemogilev

19 лістапада ў цэнтры Магілёва аблілі фарбаю помнік габрэям-ахвярам нацызму, паведамляе суполка «МОГИЛЕВ live».

Мінулы раз камень-помнік быў апаганены 3 чэрвеня 2012 года. Мінулы раз камень-помнік быў апаганены 3 чэрвеня 2012 года. Паводле міліцыі, гэта было зроблена ненаўмысна (першапачатковая версія – вандалізм) – грамадзянін, які нёс шкляны слоік з фарбаю, выпадкова разбіў яго аб камень, паведамляе belapan.by. У габрэйскай абшчыне не паверылі ў такую версію здарэння. Тады цэлы слоік з-пад фарбы знайшлі недалёка ад каменя ў кустах.

Фота: tut.by. 2012 год
Фота: tut.by. 2012 год

Апаганьванне помніка адбылося акурат пасля правядзення ў Магілёве Агульнаеўрапейскага тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму, які правяла Моладзевая Праваабарончая група з нагоды Міжнароднага дня супраць фашызму і антысемітызму (9 лістапада).

Падчас Другой сусветнай вайны на месцы, дзе ўсталяваны магілёўскі помнік габрэям было гета, ў якім нацысты забілі каля 12 000 габрэяў.

Каментары пад допісам аб апаганьванні помніка ў суполцы «МОГИЛЕВ live».

zrzut-ekranu-2016-11-20-o-08-19-08
zrzut-ekranu-2016-11-20-o-08-19-48

ЮВ, ЯБ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары