У Луганску падарвалі старшыню міліцыі ЛНР

video

Сепаратысты вінавацяць у тэракце Украіну.

Старшыня ўпраўлення Народнай міліцыі ЛНР палкоўнік Алег Анашчанка загінуў пры выбуху аўтамабілю ў Луганску.

«Луганскі інфармацыйны цэнтр» падае, што выбух адбыўся сёння раніцай на вуліцы Красназнамённай у раёне кварталу Мірны.

Эпоха адраджэння Рускага свету

Паводле ТАСС, яшчэ адной ахвярай выбуху стаў чалавек, які знаходзіўся ў аўце разам з Анашчанкам.

«Алега Уладзіміравіча з упэўненасцю можна назваць сучасным героем эпохі адраджэння Рускага свету», – выказаў спачуванні кіраўнік ЛНР Ігар Плотніцкі.

Міліцыя ЛНР лічыць, што акцыю зладзілі ўкраінскія спецслужбы – «з мэтай дэстабілізацыі абстаноўкі ў рэспубліцы».

ДД

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары