У Лос-Анджэлесе раздалі 74-ты «Залаты глобус». Мюзікл з Раянам Гозлінгам перамог у 7 намінацыях


Перамогі фільма «Ла Ла Лэнт» рэжысёра Дэмьена Шазэла сталі новым рэкордам у гісторыі прэміі, якую даюць за заслугі ў кіно і тэлебачанні. Намінаваная ў 7 катэгорыях, стужка здабыла 7 статуэтак.

«Ла-Ла Лэнд», які распавядае гісторыю кахання джазавага піяніста і актрысы, прызналі найлепшым фільмам у катэгорыі камедыя ці мюзікл, а таксама далі прыз за найлепшы сцэнар, найлепшы саўндтрэк (Джасцін Гурвіч) і найлепшую кампазіцыю. Шазэл атрымаў прэмію як найлепшы рэжысёр, а выканаўцы галоўных роляў Эма Стоўн і Раян Гослінг – як найлепшыя акторы ў камедыі/мюзікле.

У менскіх кінатэатрах «Ла-Ла Лэнд» пакажуць з 12 па 22 студзеня.

  • Хʼю Лоры прызналі найлепшым акторам другога плана за ролю ў серыяле «Начны адміністратар».
  • Найлепшая тэлевізійная драма – серыял «Карона», які распавядае пра лёс Элізабэт II з моманту яе вяселля ў 1947 годзе. Фільм абышоў славутую «Гульню прыстолаў» і нашумелы Stranger Things.
  • Найлепшы камедыйны серыял – «Атланта». Фільм распавядае гісторыю двух братоў, якія мараць пра вялікую сцэну.
  • Узнагароду за найлепшы драматычны фільм года атрымала «Святло месяца» Бары Джэнкінса.

Мэрыл Стрып атрымала прэмію Сесіл Б. Дэ Міля за ўклад у кінематограф. У сваёй прамове яна, не называючы імёнаў, раскрытыкавала Доналда Трампа за яго выказванні і погляды.

У адрозненне ад «Оскара», дзе пераможцаў вызначаюць члены Акадэміі кіно ЗША, «Залаты Глобус» – гэта прэмія, пераможцаў якой вызначаюць акрэдытаваныя ў ЗША замежныя журналісты.

Спіс усіх пераможцаў можна паглядзець тут.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў