У Лондане адкрыўся першы рэстаран для голых


Рэстаран «Bunyandi» толькі адкрыўся, а столікі ўжо занятыя на некалькі месяцаў наперад.

Пра канцэпцыю рэстарана ягоныя ўладальнікі кажуць, што прыём ежы павінен праходзіць у натуральных умовах. Наведнікам прыносяць ежу на гліняных дошчачках, вырабленых уручную, ўсе сталовыя прыборы можна пасля з’есці – яны зробленыя з хлеба. Госці рэстарану «Bunyandi», які адкрыўся ў сталіцы Вялікай Брытаніі павінныя выканаць толькі адну ўмову – быць голымі.

Абед або вячэра праходзіць пры свечках: рэстаран і ягоная кухня працуюць без электрычнасці ды газу.[/vc_column_text][vc_single_image image=”211394″ img_size=”large”][vc_column_text]Тут забаронена карыстацца мабільнымі тэлефонамі і іншымі гаджэтамі, наведнікам прапануюць пакідаць іх разам з адзеннем у спецыяльных шафах на ўваходзе. Персанал рэстарана абслугоўвае кліентаў у напаўаголеным выглядзе. І гэта працуе – рэстаран атрымаў ужо 32 тысячы просьбаў зарэзерваваць столік.

ДД, belsat.eu; фота: Трэвіс Ходжэз / «TimeOut»

Стужка навінаў