У лістападзе Міністэрства інфармацыі заблакавала 9 інтэрнэт-сайтаў


Міністэрства інфармацыі на працягу лістапада 2017 года прыняў рашэння аб абмежаванні доступу да 9 інтэрнэт-рэсурсаў (іх састаўным частках).

Як гаворыцца ў паведамленні міністэрства, два сайта былі блакаваныя за распаўсюд інфармацыі пра наркотыкі, адзін – за прапаганду парнаграфіі.

Акрамя таго, на падставе пісьмовых апавяшчэнняў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь абмежаваны доступ да 6 інфармацыйных рэсурсаў (dengitut3.by, immigrant.by, b-n.by, belaruscity.net/minsk/photo-22619.html, займ-под-залог.бел, belarusgo.com) за размяшчэнне неналежнай рэкламы.

У паведамленні Мінінфарма таксама адзначаецца, што ў лістападзе было вынесена пісьмовае папярэджанне рэдакцыі газеты «Борисовские новости». Нагадаем, чыноўнікі палічылі, што рэдакцыя газеты парушыла палажэнні арт. 8 закона «Аб масавых мерапрыемствах», згадаўшы ў сваіх артыкулах акцыю пратэсту Мікалая Статкевіча.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў